"Ад шасцідзесяці да сямідзесяці" - выстава Уладзіміра Ткачэнкі адкрылася ў Мінску

8 апреля 2019

Экспазіцыя прысвечана 70-гадоваму юбілею майстра. У калекцыі  цыклы пейзажных работ, звязаных з роднай Міншчынай і Палессем, з азёрным краем - Браслаўшчынай. Браслаўскія азёры Уладзімір Ткачэнка палюбіў яшчэ з часоў інстытуцкіх пленэраў, і сёння большая частка краявідаў, прадэманстраваных на выставе, напісана з натуры ці пад уражаннем азёрнага краю.

Сузіральны стан душы, пошук фарбаў, прыгажосць і трапятанне навакольнай прыроды - творчае натхненне Уладзіміра Ткачэнкі.