Дзень Саюзнай дзяржавы пачаўся з ускладання кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў

17 июля 2020
На "Славянскім базары" дзень Саюзнай дзяржавы. Ён пачаўся з ускладання кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў. У цырымоніі прыняў удзел Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. Заключным акордам другога дня форуму мастацтваў стане вялікі канцэрт "Саюзная дзяржава запрашае". А ўначы на галоўнай сцэне фестывалю прагучаць залатыя хіты. Важны дзень сёння і для ўдзельнікаў конкурсаў - дзіцячага і  дарослага. Сёння падчас жараб'ёўкі выканаўцы даведаюцца, пад якімі нумарамі выйдуць на сцэну. Беларусь сёлета прадстаўляюць Раман Волазнеў і Ангеліна Ламака.