Дзень беларускага пісьменства: больш як сто пісьменнікаў возьмуць удзел у свяце слова

19 августа 2021

Больш як сто беларускіх майстроў слова возьмуць удзел у Днях беларускага пісьменства. Яны адбудуцца ў першыя выхадныя верасня ў Капылі. Аб гэтым стала вядома сёння падчас прэс-канферэнцыі ў гонар маючага адбыцца свята. Сваімі праектамі падзяліліся прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтары запланавалі шэраг літаратурна-гістарычных віктарын, аўтограф-сесіі, прэзентацыі.  Так, 4 верасня ў Палацы культуры Капыля адбудзецца літаратурнае мерапрыемства з удзелам паэтаў Віцебскага, Гродзенскага, Гомельскага, Брэсцкага абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

Спецыяльна да Дня беларускага пісьменства ў цяперашняй сталіцы ўрачыстасці створаць Алею пісьменнікаў, таксама будзе пераўсталяваны помнік ураджэнцу Капыля - паэту Цішку Гартнаму. Нагадаем, свята роднага слова і беларускай душы наша краіна адзначыць вось ужо 18-ы раз.