Больш за 40 работ батыку і жывапісу прадэманстраваны на персанальнай выставе Таццяны Фаміной

15 февраля 2022

Праз свае карціны яна размаўляе з прыродай.   Больш за 40 работ батыку і жывапісу прадэманстраваны на персанальнай выставе Таццяны Фаміной у мастацкай галерэі  Шчамялёва. Лясы і палі Беларусі, перламутравае мора і пяскі Прыбалтыкі, горныя вяршыні і бурныя рэкі Паміра. Дзіцячыя ўражанні ад сямейных вандровак  па неабсяжных рэгіёнах СССР  мастачка  адлюстравала ў сваіх работах.  Тонкія, амаль акварэльныя творы выкананыя ў тэхніцы "батык". Яе вобразы быццам вытканыя з паветра і колеру, дораць эфект празрыстасці і лёгкасці.


Усе работы зроблены Таццянай Фаміной за апошнія 10 гадоў. Акунуцца  “У  плынь часу” можна ў галерэі Шчамялёва да 13 сакавіка.