Бізнес-літаратура ад вядучых аўтараў свету ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

26 июля 2018

Калекцыю кніг аб самаразвіцці, жыццёвай філасофіі і эканоміцы атрымаў у дар беларускі "алмаз ведаў". Тры калекцыі друкаваных кніг, а гэта больш як 2 з паловай сотні выданняў, аб'яднаны ідэяй натхніць як студэнтаў эканамічных ВНУ, так і дасведчаных бізнесменаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў на раскрыццё ўнутранага патэнцыялу. Сутнасць выданняў - простыя правілы і законы поводзін, пабудова сваёй справы, узаемаадносін з блізкімі і калегамі

Акрамя друкаванага варыянта, у Нацыянальную бібліятэку перададзены кнігі ў электронных фарматах.