Беларуская паэтка Наталля Ігнаценка ў Магілёве прэзентавала сваю новую кнігу для дзяцей

21 марта 2014
Як два браты спартсменамі сталі. Як адзначыла аўтар, на напісанне кнігі яе натхніў маючы адбыцца чэмпіянат свету па хакеі.

Уладзімір Сёмкін пабываў на прэзентацыі.

Беларуская паэтка Наталля Ігнаценка ў бібліятэцы імя Пушкіна не ўпершыню. Мінулы раз яна прэзентавала тут сваю кнігу пра Вару і Дамавічка. Сёння Наталля прывезла новую гісторыю: казку Як два браты спартсменамі сталі.

Па прызнанні паэткі, прататыпамі герояў яе кнігі сталі рэальныя людзі. Так што пісалася вельмі лёгка.

Як адзначае Наталля, пісаць можа кожны. Трэба толькі навучыцца бачыць свет вакол сябе. Сюжэтаў вакол вялікае мноства.

Гэта не класічная прэзентацыя. Гэта цэлы монаспектакль. Без малога за гадзіну паэтка паказала ўвесь сюжэт сваёй кнігі. Прычым, з дапамогай дэкарацый, зробленых сваімі рукамі.

Было цікава і пазнавальна. Аб гэтым гавораць вынікі міні-віктарыны на званне самага ўважлівага слухача. Пераможцам Наталля Ігнаценка паабяцала, што сваю наступную кнігу яна таксама прывязе ў Магілёў і наладзіць не менш цікавую прэзентацыю.