Беларуская маляванка ў экспазіцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў

9 сентября 2021

Творчасць сучасных аўтараў, якія адраджаюць старажытнае мастацтва маляванкі, у экспазіцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў. Адна з залаў галерэі аддадзена  выставе пад назвай "Зоры-зараніцы". У зборы  работы трох беларускіх мастачак: мінчанкі Ірыны Князевай і прадстаўніц Віцебскага рэгіёна -  Жанны Ільюшкінай і Ірыны Церашковай. 

Экспазіцыя - прыклад сінтэзу старадаўніх традыцый і сучасных падыходаў да мастацтва роспісу дываноў. У сюжэтах твораў аўтары выкарысталі падкрэслена беларускія матывы: народныя казкі і міфы, родныя краявіды.