Беларусьфільм рыхтуе прэм'еру

26 июня 2014

Пра тое, калі чакаць на экранах рамантычную камедыю З 8 Сакавіка, мужчыны, у рэпартажы Юліі Лосікавай.


Новая карціна нацыянальнай кінастудыі Беларусьфільм З 8 Сакавіка, мужчыны - сумесны праект Беларусі і Расіі, які задумваўся як працяг галівудскай кінастужкі Чаго хочуць жанчыны з Мэлам Гібсанам у галоўнай ролі. Аднак у новым варыянце чуць думкі процілеглага полу пачынае жанчына.


Мэла Гібсана, дарэчы, запрашалі на галоўную мужчынскую ролю ў пару да Марыі Бярсеневай, выканаўцы галоўнай жаночай. Аднак графікі не супалі, Максім Вітарган у ролі маладога навукоўца змагаецца за сэрца прыгажуні.


Алег Сільвановіч, генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі Беларусьфільм: Такая лёгкая карціна з гумарнымі сцэнкамі, дзе ёсць запамінальныя фразы, якія пойдуць у народ.


Сцэнарый фільма перапісвалі каля трох дзясяткаў разоў. Для здымак складаных эпізодаў выкарыстоўвалі спецыяльныя камеры і аператарскія прыёмы. Здымалі на натурных пляцоўках Беларусьфільма. Нясвіжскі замак таксама адыграў сваю ролю - палаца ў Швецыі.


Алег Сільвановіч, генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі Беларусьфільм: Нясвіжскі замак выглядае ў кадры, як быццам гэта каралеўскі замак у Швецыі. Настолькі добра ён адрэстаўраваны.


У расійскі пракат карціна выйшла сёлетняй вясной. Выхад на шырокі экран мінскіх кінатэатраў чакаецца напачатку восені.