Беларусь прэзентуе больш як 600 кніг на Маскоўскім міжнародным кніжным кірмашы

3 сентября 2014
Ён стартуе сёння ў расійскай сталіцы. На выставе можна азнаёміцца з навінкамі ўсіх тэматычных кірункаў. Сёлета нацыянальны стэнд Беларусі прысвечаны 70-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Свае кнігі тут прэзентуюць выдавецтвы Беларусь, Издательский дом Белорусская наука і іншыя. Члены беларускай дэлегацыі возьмуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод пераможцам расійскага нацыянальнага конкурсу Кніга года, а таксама ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод Мастацтва кнігі.