Беларусь адзначае Дзень пісьменства

2 сентября 2017

Падзея, якая ўмацоўвае нацыянальную культуру і робіць роднае слова сапраўды жаданым у кожнай сям'і. Са святам беларусаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

"Шырокія ўрачыстасці, прысвечаныя гэтай падзеі, год ад году набываюць усё больш глыбокі сэнс, бо яны вяртаюць нас да сваіх вытокаў, выклікаюць пачуццё нацыянальнай годнасці. Свята стала сведчаннем адраджэння нашых лепшых традыцый, сапраўдным сімвалам незалежнасці Беларусі. Углядаючыся ў яе шматвяковую гісторыю, мы пераконваемся ў тым, наколькі значны ўклад зрабілі нашы славутыя землякі - асветнікі, навукоўцы, літаратары, музыканты, мастакі - у сусветную духоўна-культурную скарбніцу", - гаворыцца ў вiншаваннi.

Сталіцай святочных мерапрыемстваў вось ужо трэці раз становіцца Полацк. Сюды, у старажытны горад, адзначыць паўтысячы гадоў з моманту выдання першай кнігі Скарыны прыехалі тысячы гасцей з розных краін, дзе ведаюць і любяць Беларусь. Зрэшты, свята аб'ядноўвае адразу некалькі дат - гэтымі днямі і Полацку спаўняецца 1155 гадоў. Менавіта тут зарадзілася беларуская дзяржаўнасць. Праграма свята сапраўды насычаная. З раніцы працуюць шматлікія выставы, фестывалі кнігі і прэсы, а таксама канцэрты. На працягу ўсяго дня ў Полацку працуюць і нашы карэспандэнты.

На прамой сувязі са студыяй Іна Пілевіч.

У гэтыя хвіліны тысячы гасцей і гараджан сабраліся ў цэнтры Полацка. Тут, на плошчы Свабоды, праходзіць канцэрт з нагоды адкрыцця Дня беларускага пісьменства. На сцэне як прафесійныя, так і самадзейныя калектывы даюць мастацка-тэатралізаваную дзею пад назвай “Беларускі шлях».

А старт святу давалі сапраўды чароўна. Цырымонію распачала песня званоў усіх сабораў Полацка. Таксама на плошчу Свободы была вынесена копія ефрасіннеўскага Крыжа - святыні Беларусі.

Насамрэч гэты канцэрт адзін з трох дзясяткаў мерапрыемстваў дня. Свята ахопам 10 кіламетраў. Менавіта на тэрыторыі такіх памераў размяшчаюцца святочныя пляцоўкі. А пачыналася ўсё з касцюміраванага шэсця. Раніцай па цэнтральных вуліцах Полацка прайшлі Рагвалод, Рагнеда, Ефрасіня Полацкая - усяго 350 гістарычных персаналій.

У шэсці прынялі ўдел 1155 чалавек - менавіта столькі гадоў афіцыйна спаўняецца Полацку. Але, згодна з апошнімі даследаваннямі, горад значна старэйшы. Менавіта тут былі адкрыты першыя на нашых тэрыторыях бібліятэка і вышэйшая навучальная ўстанова. Таксама менавіта гэтыя землі лічацца калыскай беларускай дзяржаўнасці. І сёння ля Сафійскага сабора быў адкрыты тэматычны памятны знак. У бронзе адліты шчыты з партрэтамі знакамітых палачан. Вось як гэта адбывалася.

Сёння ў Полацку адбыўся і фінал рэспубліканскага творчага конкурсу “Жывая класіка”. Юныя літаратары спасборнічалі ў мастацтве дэкламацыі. Вызначаны адразу некалькі пераможцаў у розных узроставых катэгорыях. Яны абышлі амаль 13 тысяч школьнікаў з усёй краіны. Паслухаем, як гэта было.

Сярод суддзяў і Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, які сказаў, што Полацк можа і павінен быць у Спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Праграма свята сапраўды насычаная. З раніцы працуюць шматлікія выставы, праходзіць фестываль кнігі і прэсы. Упершыню ў гісторыі свята роднага слова доўжыцца ажно тры дні. Завяршальныя ўрачыстасці пройдуць заўтра. Між іншым, цырымонія адкрыцця - далёка не апошняе мерапрыемства на сёння. Так, а палове на дванаццатую тут, на плошчы Свабоды, пачнецца дыскатэка. Старажытны беларускі горад будзе танцаваць ажно да паловы трэцяй.