Візітоўкі фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018" глядзіце на "Беларусь 1"

9 февраля 2018

Сёння "Беларусь 1" пачынае трансляцыю візітовак для фіналу нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018". Здымкі візітных картак кожнага з 10 канкурсантаў прайшлі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Паводле задумкі, кожны выканавец апынецца ў своеасаблівым пакоі ўспамінаў. Гэта паралель з грымёркай, у якой артыст рыхтуецца перад выступленнем. Усе візітоўкі па 30 секунд. Менавіта столькі часу неабходна на змену дэкарацый і падрыхтоўку наступнага нумара падчас прамога эфіру фінальнага гала-канцэрта. Нагадаем, фінальнае шоу ў выглядзе вялікага тэлеканцэрта адбудзецца 16 лютага.