"Арт-Мінск" аб'яднае беларускія галерэі і музеі

26 апреля 2018

Міжнародны фестываль мастацтва «Арт-Мінск» аб'яднае беларускія галерэі і музеі. У ім прымуць удзел лепшыя творчыя пляцоўкі Мінска - Акадэмія мастацтваў, Нацыянальная бібліятэка, музей Азгура і іншыя. Сэрцам фестывалю стане праект у Палацы мастацтваў - пакажуць лепшыя работы беларускіх мастакоў з усёй краіны. Экспазіцыю ствараў італьянскі крытык Стэфана Антанэлі.

Колькасць заявак на ўдзел у фестывалі вялікая - 800 анкет. Цікавымі абяцаюць стаць выставачныя праекты з Эстоніі, Літвы і Расіі.