"Арт-Мінск 2023" - мастацкі фестываль працягваецца ў беларускай сталіцы

9 июня 2023

У сталічным Палацы мастацтва працягвае работу фестываль "Арт-Мінск". Асаблівай папулярнасцю ў наведвальнікаў карыстаецца зала пад нумарам 2. Гэта эксперыментальная пляцоўка. Сёння зала сучаснага мастацтва прэзентуе арт-праект пад назвай "Піксель". Экспазіцыя прысвечана трэндам лічбавага мастацтва і дэманструе пошукі маладых беларускіх аўтараў у галіне 3D-графікі, відэаарту і штучнага інтэлекту.

Наступным праектам залы стане канцэптуальная падача тэмы ляўкасу, больш вядомага па іканаграфіі. Тым, хто жадае пазнаёміцца са звыклымі формамі і стылямі выяўленчага мастацтва, палац прапануе наведаць галерэю "Арт-Беларусь" і ўбачыць творы жывапісу, графікі і скульптуры ад Шагала, Суціна і Бакста да сучасных аўтараў.

Фестываль "Арт-Мінск" прадоўжыцца да 18 чэрвеня. На форуме экспануецца з паўтысячы твораў мастацтва беларускіх аўтараў.