24 мая спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта-песенніка Адама Русака

24 мая 2024

Аўтар, які ўвекавечыў важную старонку ў нацыянальнай паэзіі і песеннай культуры Беларусі. Сёння 120 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Адама Русака. Яго аўтарства - мноства нацыянальных хітоў. Песні на тэксты творцы працягваюць гучаць у рэпертуары як акадэмічных, народных, так і эстрадных музыкантаў. Адна са знакамітых кампазіцый з'явілася яшчэ ў сярэдзіне 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Залаты шлягер - "Бывайце здаровы".

Акрамя таго, у Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава-прысвячэнне. Да прагляду - каля трох сотняў твораў Адама Русака. Азнаёміцца бліжэй з творчасцю паэта і пагартаць яго зборнікі можна да 13 чэрвеня.