Да тэмы бюджэту і асноўных паказчыкаў, галоўныя з якіх сярэднія зарплаты, тарыфы, цэны і занятасць, мы абавязкова вернемся, як толькі галоўныя дакументы адправяць на вычытку ў парламент. А пакуль беларусы ўчытваюцца абсалютна ў новы праект.
Учора ў агульным доступе з'явілася база звестак незанятых у эканоміцы. Тыя, хто трапіў у гэтыя спісы, з наступнага года будуць аплачваць некаторыя паслугі ЖКГ у 100-працэнтным памеры. Са студзеня - за гарачую ваду, а з кастрычніка - за газ і ацяпленне.
Падыход тут просты: калі не працуеш без аб'ектыўных на тое прычын, то плаціш па поўнай. Дзяржава падтрымлівае тых, хто плаціць падаткі. Гэты прынцып закладзены ў Дэкрэце Прэзідэнта аб садзейнічанні занятасці.
Для каго пацяжэюць жыроўкі з 2019, як змяняецца сітуацыя на рынку працы сёлета ў Беларусі. Пра гэта наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк спытала ў Міністра працы і сацабароны Ірыны Касцевіч (відэа).













