У нядзелю Верхні горад запрашае на свята Італіі

8 сентября 2018

Сёлета нацыянальны фэст пройдзе з асаблівым размахам. Італьянская кухня, музыка, танцы і шмат сюрпрызаў. Да таго ж на галоўнай сцэне Верхняга горада выступіць беларуска-італьянскі Тота Кутунья - юны талент Рафаэле Пападзія - і хэдлайнер свята Мэцью Лі, вядомы італьянскі музыка.

Марыё Бальдзі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі: "Нашых гасцей чакае музыка, тэатр, італьянская кухня, спартыўныя мерапрыемствы. Спадзяемся, што надвор'е нам паспрыяе. Прыедуць з Італіі музычныя гурты, лялечны тэатр "Воз комікаў", парадуе мінчан і яскравае піца-шоу з акрабатамі. На фуд-корце можна будзе пачаставацца ўсім - ад пасты да марожанага. Да таго ж модны паказ і майстар-клас ад італьянскага цырульніка. Свята ў Верхнім, якое пачнецца а 12-й гадзіне і будзе доўжыцца да дзесяці вечара, - італьянскі падарунак гораду Мінску". 

Свята дружбы Італія - Беларусь пройдзе ў Мінску трэці раз.