У сталіцы з'явяцца новыя велапешаходныя масты и пашырацца магістралі

5 октября 2019

Новыя велапешаходныя масты і пашырэнне магістралі. У наступным сезоне ў сталіцы з'явіцца пераправа, якая звяжа дарожкі для веласіпедыстаў Лошыцы, Серабранкі і Чыжоўкі. Галоўная задача - звязаць шляхі для двухколавых у адзіную сетку. Акрамя таго, на вуліцах Мінска паніжаюць бардзюры, усталёўваюць дадатковыя святлафоры і велапаркоўкі. А велагаражоў ужо больш за паўсотні.

Нягледзячы на надвор'е, сезон у веласіпедыстаў працягваецца. Бліжэй да зімы аматары двухколавага транспарту проста зменяць гуму на зімовую.