У Мазыры правялі забег ў паўзунках

7 июля 2018

Паўзком у вялікі спорт! У Мазыры правялі забег у паўзунках. На дарожках - паўсотні малышоў ўзростам ад некалькіх месяцаў да 3 гадоў. Некаторыя зрабілі першыя крокі ў стварэнні сямейнай спартыўнай дынастыі. Маленькую Дашу на дзіцячыя спаборніцтвы прывяла маці - валейбалістка Кацярына Канопліч. Дачцэ няма і года, але дзяўчынка не толькі наведвае матчы з матуліным удзелам, але і сама ставіць першыя спартыўныя рэкорды. Пераадольваць дыстанцыю дапамагалі любімыя цацкі, гаджаты і прысмакі. Нельга было паўзці за руку з дарослымі. Часам перамогу забяспечвалі дзясятыя долі секунды.

Забег у паўзунках - самы пазітыўны праект мясцовай прафсаюзнай арганізацыі. Прызы, дыпломы і авацыі гледачоў атрымалі ўсе ўдзельнікі пацешнага спаборніцтва.