Эксперты Дэпартамента судовай экспертызы з Абу-Дабі прайшлi стажыроўку ў Беларусі

19 июля 2019
Практычная рэалізацыя  міжнароднага супрацоўніцтва. Сёння спецыялісты з Арабскіх Эміратаў  атрымалі своеасаблівыя сертыфікаты. Гэта ўжо 19-ая група экспертаў Дэпартамента судовай экспертызы паліцыі Абу-Дабі, якая павышае кваліфікацыю ў Беларусі. На гэты раз замежныя спецыялісты асвойвалі дактыласкапічны і генетычны ўлік, знаёміліся з метадамі аператыўнага ўдзелу ў аглядах месцаў здарэнняў і правядзення тэрміновых экспертных даследаванняў. Праграма стажыроўкі разлічана на тэрмін ад трох да шасці месяцаў. Замежныя калегі высока ацэньваюць абсталяванасць, тэхнічную падрыхтоўку і прафесіяналізм нашых экспертаў.

Дакумент аб супрацоўніцтве ў сферы судова-экспертнай дзейнасці паміж Беларуссю і ААЭ быў падпісаны ў 2017 годзе. З гэтага моманту і пачалася рэалізацыя праграмы навучання для паліцыі Абу-Дабі. Цікавасць да  такіх адукацыйных праграм праяўляюць калегі з краін СНД, Грузіі, Сербіі і В'етнама.