Усяго для забеспячэння парламенцкай кампаніі па краіне створана больш за 6 тысяч участкаў. У Гомельскай вобласці свой выбар беларусы могуць зрабіць на 1038 - гэта найбольшая колькасць па краіне. На адным з іх прама зараз працуе Вольга Халадовіч.
Як бачыце, зараз у Гомелі - самы пік выбарчай актыўнасці. Галасаваць прыходзяць цэлымі сем'ямі.
Гамяльчане адзначаюць, выбар ім было зрабіць нескладана, нягледзячы на даволі вялікую колькасць кандыдатаў. Галасавалі, разумеючы, што ад сённяшняга голасу залежыць будучыня краіны.
Дэгустацыі, кансультацыі юрыстаў, банкаўскіх работнікаў і медыкаў. А таксама канцэртныя праграмы, прычым на кожным участку розныя.
А ў Гомельскім чыгуначным каледжы ўсім выбаршчыкам падрыхтавалі падарунак. Вось такія сувеніры, упрыгожаныя беларускай вышыванкай.
Адзначым, за ходам выбарчай кампаніі ў Гомельскай вобласці сочаць больш за 7 тысяч нацыянальных і прыкладна 60 міжнародных назіральнікаў.













