У Мінску пасля капітальнага рамонту свае дзверы адчыніў абноўлены дзіцячы сад

11 ноября 2017

Яго змогуць наведваць маленькія жыхары Заводскага раёна. Установа гатова прыняць больш за сто семдзесят дашкалят. Музычная і спартыўная залы, міні-трэнажоры, басейн для водных працэдур - ёсць усё неабходнае для гарманічнага развіцця. Да таго ж асабліва парадуе дзяцей і легацэнтр.

У Заводскім раёне сталіцы шэсцьдзесят восем дзіцячых садкоў. А зараз пачынаецца і будаўніцтва новага мікрараёна.