У Іспаніі адкрыты першы ў Еўропе падводны музей

25 января 2017

Размешчаны ён ля астравоў Лансаротэ. Усе экспанаты выставы можна ўбачыць, толькі пагрузіўшыся з аквалангам. Стварэннем 12-ці ўстановак больш чым трохсот экспанатаў займаўся брытанскі скульптар Джэйсан дэ Кайрэс Тэйлар. Мастак не першы год імкнецца прыцягнуць грамадскую ўвагу да праблемы глабальнага пацяплення. Шматлікія яго скульптуры паказваюць эгаізм і жорсткасць жыхароў планеты, якім часам уласціва не надаваць значэння забруджванню паветра і сусветнага акіяна.