Алег Акуліч - у праекце Нашы

25 июля 2014

Вусаты прапаршчык, доктар Папоў і дырэктар радыё Томскі. Гэта зараз Алега Акуліча асацыююць з экраннымі вобразамі. Але прыйшоў ён у акцёрскую прафесію з рачнога вучылішча з поўным наборам дэфектаў мовы. Пазнавальнасць і камедыйны вопыт здабыў пасля здымак у ваеннай праграме на нашым канале. Алег Акуліч у будні - акцёр, а ў выхадныя - музыкант. Валодае фартэпіяна і трубой, але пры гэтым не мае музычнай адукацыі. Гэтыя і іншыя парадоксы біяграфіі артыста камедыйнага жанру раскрые праект Нашы. Алег Акуліч. Глядзіце сёння - пасля Панарамы.