У Гродне ўпрыгожаннем калядных святаў стала "жывая" батлейка

11 января 2020
Імправізаваныя яслі з фігуркамі нованароджанага Хрыста і святых з'явіліся каля Каложскай царквы 12-га стагоддзя. Асаблівасцю мініяцюры сталі яе жывыя ўдзельнікі - козы і авечкі. Такім спосабам настаяцелі вырашылі нагадаць вернікам, што Гасподзь нарадзіўся ў пячоры, куды пастухі заганялі жывёлу ў непагадзь. Традыцыя "жывых" батлеек прыйшла да нас з Заходняй Еўропы, дзе на цэнтральных плошчах гарадоў да свята Нараджэння Хрыстовага арганізоўваюць невялікія загоны з жывёламі, у асяроддзі якіх і з'явіўся на свет Збавіцель. У Гродне "жывую" батлейку плануюць зрабіць традыцыйнай. У наступным годзе ў загоне ля Каложскай царквы з'явяцца новыя хатнія жывёлы.