У гродзенскай гімназіі аднавілі бюст Фелікса Дзяржынскага

15 декабря 2018

Адзіны ў абласным цэнтры помнік вядомаму дзяржаўнаму і палітычнаму дзеячу ўсталяваны яшчэ ў 1985 годзе. І гэта першае за 33 гады аднаўленне. Новае аблічча набыў не толькі бронзавы бюст, але і фасад будынка. Кампазіцыя з’яўляецца цэнтрам штогадовых святочных лінеек. Ускладаюць сюды кветкі гімназісты і ў прафесійнае свята супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Дарэчы, менавіта яны і выступілі галоўнымі ініцыятарамі аднаўлення.

У мясцовым музеі гімназіі плануюць стварыць спецыяльную экспазіцыю, якая будзе прысвечана вядомаму дзяржаўнаму і палітычнаму дзеячу Феліксу Дзяржынскаму.