На борце МНС Расіі сёння ў Маскву былі дастаўленыя больш чым 50 чалавек

17 октября 2015

На борце МНС Расіі сёння раніцай з сірыйскай Латакіі ў Маскву былі дастаўленыя больш чым 50 чалавек. Усе яны хацелі пакінуць зону баявых дзеянняў. Іл-76 без здарэнняў прызямліўся ў аэрапорце Дамадзедава. Паводле звестак МНС, гэтым рэйсам з Сірыі прыбылі 38 грамадзян Расіі, 8 грамадзян Беларусі, чацвёра - Украіны, 2 грамадзяніны Сірыі і яшчэ чатыры асобы без грамадзянства. Пасажыраў у палёце суправаджала аператыўная група МНС і псіхолагі. Самалёт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прыбыў у Сірыю вечарам 16 кастрычніка. На ім было дастаўлена больш як 20 тон гуманітарных грузаў.