Дзмітрый Жырмант і Даніэль Глэнсі заўтра адкрыюць матч Кубка Дэвіса

30 января 2014

Дзмітрый Жырмант і Даніэль Глэнсі заўтра адкрыюць матч Кубка Дэвіса паміж зборнымі Беларусі і Ірландыі. Гэта паядынак першага круга другой групы Еўра-афрыканскай зоны турніру. Пасля на корт сталічнага Палаца тэніса выйдуць Ягор Герасімаў і Джон Морысі. Акрамя Глэнсі - 723 ракеткі свету - ні адзін з ірландцаў больш не мае рэйтынгу адзіночнага разраду АТР.


У суботу Максім Мірны і Аляксандр Буры правядуць парны паядынак. На нядзелю запланаваны яшчэ дзве адзіночныя сустрэчы. Уваход у Палац тэніса вольны. Прамыя трансляцыі Кубка Дэвіса будзе весці тэлеканал Беларусь 5.