Сям'я зуброў у Мінскім заапарку аб'ядналася

10 августа 2019

Зубр Барон і зубрыха Мулатка з малышамі сёння пераехалі ў агульны вальер. Да гэтага зубраняты жылі толькі з мамай. Дарослыя зубры ўжо не першы раз сталі бацькамі, а вось двайнят Мулатка нарадзіла ўпершыню. Паводле слоў спецыялістаў заапарка, такая з'ява - вялікая рэдкасць для гэтых жывёл.

Абодва малышы цалкам здаровыя. Пакуль зубраняты харчуюцца малаком маці, але ўжо каштуюць і раслінную ежу.