У Германіі перад судом паўстануць каля 40 нацысцкіх злачынцаў

4 сентября 2013

У пракуратуру перадалі справы ў дачыненні да былых наглядчыкаў канцлагера Асвенцым. Іх вінавацяць у дапамаганні масавым забойствам. Вядома, што 30 фігурантаў пражываюць на тэрыторыі ФРГ, яшчэ сямёра - за мяжой. Самаму малодшаму з іх - 87 гадоў, самаму старэйшаму - 97. Справы аб нацысцкіх злачынствах у Германіі не маюць тэрміна даўнасці. А з нядаўніх часоў выносіць прысуд можна без доказаў непасрэднага ўдзелу абвінавачаных у забойствах. Нагадаем, Асвенцым быў адным з самых вялікіх лагераў смерці, створаных нацыстамі ў Германіі і акупіраваных краінах. Тут было забіта больш за мільён яўрэяў.