У Мінску працягваецца Міжнародны фестываль мастацтваў ART-MINSК

8 июня 2019

Мінск ператварыўся ў вялікую галерэю. У сталіцы працягваецца Міжнародны фестываль мастацтваў ART-MINSК. Ён аб'яднаў амаль 20 выставачных пляцовак па ўсім горадзе. Цэнтральная экспазіцыя - у Палацы мастацтваў. На фестывалі можна пазнаёміцца з творчасцю 250 аўтараў як беларускіх, так і замежных.

Фестываль ART-MINSK праходзіць у рамках культурнай праграмы II Еўрапейскіх гульняў. Дарэчы, для правядзення ўсіх мерапрыемстваў падчас кантынентальнага чэмпіянату задзейнічана больш за паўсотні сталічных устаноў культуры, музеяў і тэатраў.