З пачатку верасня ў Мінскай вобласці нарыхтавалі 10 тон журавін

21 сентября 2019

Сезон збору ягады на балотах працягнецца да моцных маразоў. У мінулым годзе да зімы сабралі больш за 40 тон. У гэтым плануюць не менш - ураджай добры, ягады буйныя і іх шмат. Збіраць журавіны можна сертыфікаванымі прыстасаваннямі - яны не пашкоджваюць кусты. А за парушэнне правіл прадугледжаны штраф каля 500 рублёў. У насельніцтва нарыхтоўшчыкі кілаграм журавін закупляюць па 3 рублі. Таксама рэалізуюць у крамах і на сезонных кірмашах. Беларусь ягады апрацоўвае шокавай замарозкай - частку адпраўляюць на экспарт.

А вось працягласць журавінавага сезона залежыць ад надвор'я. Ягады спеюць на кустах нават позняй восенню. Больш за тое, спецыялісты сцвярджаюць, што ўраджай, сфарміраваны ў марозныя ночы, найбольш карысны.