В. Азаранка і А. Сабаленка прабіліся ў чвэрцьфінал на тэнісным турніры ў Берліне

14 июня 2021

Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка прабіліся ў чвэрцьфінал у парным разрадзе на турніры серыі ВТА ў Берліне. Беларускі дуэт пасеяны на спаборніцтвах пад высокім чацвёртым нумарам. На старце Азаранка і Сабаленка не пакінулі шанцаў тандэму з Чэхіі - Каралінам Мухавай і Плішкавай, 6:1, 6:3. Крыху больш за гадзіну працягвалася гэта сустрэча. За выхад у паўфінал заўтра беларускі пазмагаюцца з Петрай Марціч (Харватыя)  і Шэлбі Роджэрс (ЗША).