Мерч ад Прэзідэнта - ажыятаж у магазіне "Першы"

18 декабря 2021

Апрануцца ў цытаты Прэзідэнта.  Яркія фразы кіраўніка дзяржавы  ў дэбютнай калекцыі адзення.  Сёння  ў Мінску адкрыўся першы магазін Першага.  Шчыра кажучы, такога ажыятажу не чакаў ніхто. Футболкі і байкі з цытатамі ад Аляксандра Лукашэнкі  разбіралі як гарачыя піражкі. На адкрыцці пабывала і Вольга Мядзведзь.

На Пераможцаў, 65, у ГЦ "Замак", адкрыўся першы магазін "Першы". Невялікі агляд асартыменту,  запамінайце маршрут.

2 паверх шопінг-мола, невялікі павільён, аформлены лаканічна, нічога лішняга. У якасці дэкору на сценах тое, што ўжо не высечаш і сякерай - фразы Прэзідэнта Беларусі  Аляксандра  Лукашэнкі, якія сталі сапраўды крылатымі (відэа).