Рамонт і будаўніцтва дарог – пытанне, якое хвалюе кожнага вадзіцеля

1 апреля 2017

Пасля зімы некаторыя ўчасткі патрабуюць асаблівай увагі. У Брэсцкім рэгіёне сёлета плануецца адрамантаваць каля 180 км дарог. Дарэчы, у самім Брэсце распрацоўваюць сучасныя машыны і тэхналогіі нанясення разметкі, і яны сябе зарэкамендавалі не толькі на беларускіх магістралях, але і за мяжой.

Расказвае Вікторыя Патоня: Гэтае кампактнае аўто для разметкі парковак – распрацоўка брэсцкіх канструктараў. Сёння машыны паспяхова купляюць нават галоўныя канкурэнты – немцы. Машына з лёгкасцю манеўрыруе і не патрабуе спецыяльных ведаў. У лінейцы вытворцаў – амаль 40 мадэляў дарожнай тэхнікі: ад асфальтаўкладчыкаў да эксклюзіўных беспілотнікаў.

Машына будучыні пакуль зроблена ў адзіным экзэмпляры і паспяхова пратэсціравана на дарогах. Сярод выключных распрацовак – інтэлектуальная сістэма ЛІС. Разметка скануецца лазарам і дакладна паўтарае старую. Дарэчы, пляцоўка прадпрыемства нагадвае міні-палігон для выпрабаванняў - не толькі тэхнікі, але і самой дарожнай разметкі. А ў спецыяльнай лабараторыі спецыялісты працуюць з кампанентамі.

Фарбы для нанясення разметкі паступова саступаюць месца тэрмапластыкам. Гэты матэрыял у 4 разы больш устойлівы да кліматычных умоў і інтэнсіўнасці руху на дарогах. На прадпрыемстве некалькі месяцаў таму быў пабудаваны новы завод.

Магутнасць новай пляцоўкі – звыш 7 000 тон за месяц. Вырабляюць пяць варыянтаў тэрмапластыку. Матэрыял здольны вытрымаць тэмпературны рэжым ад -40 до +50 градусаў.

Прадукцыя прадпрыемства паспяхова экспартуецца ў краіны СНД, Расію, Азію і Афрыку.

Распрацоўкі брэсцкіх канструктараў актыўна выкарыстоўваюцца для ямачнага рамонту і на айчынных дарогах. Так, толькі ў Брэсцкім раёне сёлета плануецца адрамантаваць 180 кіламетраў дарог мясцовай сеткі.

Асноўныя рэсурсы дарожнікі накіроўваць на цэнтральныя вуліцы і магістралі. Што тычыцца распрацовак брэсцкіх канструктараў, то яны ўвесь час удасканальваюць сваю тэхніку. Бо разумеюць, што без перадавых тэхналогій немагчыма заваёўваць новыя рынкі.