Прывітанне ўдзельнікам XX Мінскага міжнароднага кінафестывалю Лістапад

1 ноября 2013

Дарагія сябры!


Сардэчна віншую вас з адкрыццём XX Мінскага міжнароднага кінафестывалю Лістапад.


Зарадзіўшыся як форум краін СНД і Балтыі, за мінулыя дзесяцігоддзі Лістапад ператварыўся ў адну з буйнейшых еўрапейскіх творчых акцый, фестываль фестываляў, які збірае на беларускай зямлі лепшыя сусветныя прэм'еры. Ён нязменна адданы свайму прызначэнню - з дапамогай мастацтва ўмацоўваць згоду і ўзаемаразуменне паміж народамі, садзейнічаць сцвярджэнню ў грамадстве ідэалаў духоўнасці і гуманізму. Растучыя з году ў год рады ўдзельнікаў фестывалю - нагляднае сведчанне таго, што гэта высакароднае імкненне знаходзіць водгук у сэрцах паклоннікаў кіно.


Цяперашні, юбілейны Лістапад - гэта сапраўднае свята, якое прадстаўляе шырокую панараму сучаснага кінематографа, дорыць радасць сустрэч з выдатнымі майстрамі і ўзыходзячымі зоркамі сусветнага экрана.


Няхай жа наш любімы фестываль і ў далейшым захоўвае слаўныя традыцыі і ў той жа час застаецца адкрытым для яркіх эксперыментаў і наватарскіх ідэй, уносячы важкі ўклад у пашырэнне міжнароднага культурнага супрацоўніцтва.


Жадаю вам добрага здароўя, невычэрпных творчых сіл, незабыўных праглядаў, цікавых дыскусій, шчасця і цудоўнага настрою.


Аляксандр Лукашэнка