Hадыё "Беларусь" падоўжыла тэрміны прыёму творчых фотапрывітанняў да II Еўрапейскіх гульняў

29 декабря 2018

Зрабіць сэлфі і атрымаць білет на II Еўрапейскія гульні. Міжнароднае радыё "Беларусь" падоўжыла тэрміны прыёму творчых фотапрывітанняў да спаборніцтваў. Адправіць сваё сэлфі можна да 25 лютага. Каб паведаміць пра гэта слухачам, у студыю Дома радыё завітаў Лесік - талісман II Еўрапейскіх гульняў. Ён таксама прадэманстраваў білеты будучых спаборніцтваў.

Фотаконкурс стартаваў яшчэ ў красавіку. Удзел у ім прынялі жыхары 26 краін. У тым ліку Алжыра, Бангладэша, Емена.