Дэндралагічны парк у самым цэнтры Нясвіжа

23 июля 2018

Жыхары і госці радзівілаўскай сталіцы цяпер маюць магчымасць завітаць ва ўласны батанічны сад. Дэндрапарк у горадзе існуе з дзясятак гадоў, але пляцоўка патрабавала маштабнай рэканструкцыі. Зараз яе завяршылі. Стварылі штучны вадаём, сетку пешаходных сцяжынак, высадзілі больш за тысячу раслін. Для кожнай группы - выдзелілі сваю пляцоўку. Дубы, ясені, лістоўніцы, вербы, ядловец - усе насаджэнні для дэндрапарку спецыялісты лясніцтва самастойна вырошчвалі ва ўласным пітомніку.

Плошча дэндрапарка - больш за восем гектараў - тэрыторыя ўжо стала ўлюблёным месцам

жыхароў Нясвіжа. У найбліжэйшы час дэндрапарк дапоўняць сеткай пешаходных сцяжынак, з'явяцца новыя альтанкі і месцы для адпачынку.