Амаль паўсотні сучасных збожжаўборачных машын папоўняць аўтапаркі гаспадарак Гомельскай вобласці

22 июня 2019

Амаль паўсотні сучасных збожжаўборачных машын неўзабаве папоўняць аўтапаркі гаспадарак Гомельскай вобласці. Першая партыя з камбайнаў айчыннай вытворчасці ўжо адправілася па адрасах. Гусенічныя, колавыя агрэгаты для ўборкі збожжа і кукурузы на зерне. У кожным - прасторная кабіна, бартавы камп’ютар і кандыцыянер. Магутнасць - 12 кілаграмаў збожжа за секунду. Уся тэхніка - за сродкі абласнога бюджэту. Сярод закупленых ёсць і класіка, і камбайны новага пакалення, якія працуюць на газавым паліве. Яно больш экалагічнае і эканамічна выгаднае.
У цэлым за гэты год у Гомельскай вобласці плануюць абнавіць аўтапарк на больш як паўтары тысячы адзінак. 600 з іх ужо дастаўлены ў гаспадаркі. Гэта энерганасычаныя трактары, грузавыя аўтамабілі МАЗ і камбайны.