Галіновыя спартакіяды - чым не цімбілдынг?

25 февраля 2017

Здаровы лад жыцця - гэта не толькі сродак ад сезоннай дэпрэсіі і хвароб. Галіновыя спартакіяды - чым не цімбілдынг? Камандны дух і цяга да перамогі аб’ядналі супрацоўнікаў прадпрыемстваў, якія выконваюць дзяржаўную праграму ўтылізацыі боепрыпасаў. Каманды з Гарадка, Добруша і Мінска аспрэчвалі першанство ў такіх дысцыплінах, як лыжная эстафета з элементамі біятлона, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, гіравы спорт, перацягванне каната. Слота зрабіла выпрабаванні на лыжні больш складанымі, а таму і больш напружанымі і цікавымі для балельшчыкаў.

Тым часам сотні жыхароў Прыдзвіння выйшлі на старт гонак традыцыйнага зімовага культурна-спартыўнага свята “Віцебская лыжня - 2017”. Яно адбылося ў Гарадку на сучаснай лыжаролернай трасе. Гульні, конкурсы, спаборніцтвы. Удзельнікі частаваліся разнастайнымі прысмакамі, спявалі і танцавалі пад акампанемент беларускіх музыкантаў.