Адкрыццё набярэжнай Свіслачы пасля рэканструкцыі адбудзецца 9 Мая

1 апреля 2017

Будаўнічыя работы выкананы ўжо больш як на 70% - умацаваны падпорныя канструкцыі, заменены інжынерныя сеткі, будаўнікі пачалі заліваць бетон для кладку тратуара. Пасля завяршэння будаўніцтва ў некалькіх месцах з'явяцца новыя лесвіцы ад ракі да Траецкага прадмесця, назіральныя пляцоўкі, а таксама пандусы для маламабільных людзей.

Неўзабаве пачнецца і добраўпарадкаванне набярэжнай: пасеў газона і высадка кустоў. Работы па рэканструкцыі вядуцца згодна з праектнымі тэрмінамі.