Прэзідэнт праводзіць рэспубліканскую селектарную нараду па ўборачнай-2019

23 Ліпеня 2019

Рэальная  сітуацыя на палях, гатоўнасць тэхнікі і забяспечанасць палівам. Прэзідэнт праводзіць рэспубліканскую селектарную нараду  па ўборачнай-2019.

На прамой сувязі з Палацам Незалежнасці  ўсе рэгіёны краіны. Губернатары дакладваюць па чарзе з кожнай вобласці. Даручэнне Аляксандра Лукашэнкі  - завяршыць уборку збожжавых за 20-дзённы тэрмін. Галоўнае - сканцэнтравацца на праблемах. Сёлета з-за надвор'я  тэхніку масава вывелі на 10  дзён пазней, чым звычайна, таму асобныя віды работ зараз яшчэ і перасякаюцца па тэрмінах. Да традыцыйнага жніва дадаліся другі ўкос траў і ўборка лёну. Поўная мабілізацыя намаганняў і максімальная канцэнтрацыя на месцах - толькі так магчыма  нарыхтаваць збожжа  якасна і без страт.

Найважнейшы этап працы аграрыяў  заўсёды ў цэнтры ўвагі і ў кантралюючых органаў. Маніторынг напярэдадні паказаў серыю парушэнняў. Для аб'ектыўнай ацэнкі кампаніі ў нарадзе ўдзельнічаюць прадстаўнікі пракуратуры, Камітэта дзяржкантролю і МУС. У  размове з губернатарамі  асаблівая ўвага на выключэнне страт і павышэнне якасці ўборкі. Збожжа  не павінна заставацца на палях. Дэталі нарады  ў нашых наступных выпусках.


Папулярныя

Рэкамендуемыя