Адзін з найлепшых скаладромаў Беларусі пабудавалі ў невялікім райцэнтры Гарадка

25 февраля 2017

Штучныя горы і ўцёсы ў спартыўнай зале. Адзін з найлепшых скаладромаў Беларусі пабудавалі ў невялікім райцэнтры Гарадка. У глыбінцы даўно працуе турыстычны гурток, а са з’яўленнем новага спартыўнага аб’екта колькасць ахвочых пакарыць свой Эверэст узрасла ў некалькі разоў. Скальны стэнд па сваім функцыянале адпавядае сучасным патрабаванням.

На ўзроўні і бяспека. На трэніроўку адправілася наш карэспандэнт Вольга Маслоўская. Яны не прапускаюць трэніроўкі, бо толькі тут могуць адчуць сапраўдную рамантыку альпінізму. Скал у Гарадку няма, затое цяпер ёсць скаладром. За плячыма ўсяго некалькі трэніровак, а ўдзельнікі турыстычнага гуртка ўжо за лічаныя секунды ўздымаюцца на 6-метровую вышыню.

Скаладром пабудавалі ў спартыўнай зале другой Гарадоцкай школы. І гэта адна з найлепшых у Беларусі вертыкаляў – сцвярджаюць яго стваральнікі. 90 квадратаў, 5 маршрутаў - з навісаннямі і зачэпамі розных форм. Прычым, скальны стэнд можна трансфармаваць і будаваць трасы рознай складанасці - ад легкага да экстрымальнага ўзроўняў. Адначасова тут могуць займацца ў парах 10 чалавек.

Вопытныя трэнеры сцвярджаюць, што падчас скалалажання працуе максімальная колькасць мышцаў. Такі ўніверсальны фітнес. А яшчэ ўвесь час прыходзіцца думаць і ў галаве будаваць маршрут. Так што гэта выдатная трэніроўка не толькі для цела, але і для розуму.

Трэніравацца на “вертыкалі” могуць і дзеці ва ўзросце ад шасці гадоў, і дарослыя. А прафесійныя скалалазы мараць дацягнуцца да п’едэстала Алімпіяды. Скалалажанне – дэбютант Летніх гульняў 2020 года.

Пакуль удзельнікі секцыі турысцка-прыкладнога мнагаборства назіралі за ходам будаўніцтва скаладрома, колькасць ахвочых займацца ў гуртку ўзрасла ў некалькі разоў. Падлеткі аказаліся больш дальнабачнымі нават за свайго настаўніка: вопытны трэнер па турызме Генадзь Бесаў спачатку скептычна ставіўся да новага спартыўнага аб’екта.

Акрамя скаладрома ў спартыўнай зале абсталявалі дзве трасы для заняткаў спартыўным турызмам. У хуткім часе вырастуць і новыя вертыкалі. А ахвочых бавіць час у паўнацэнным экстрым-цэнтры шмат.