Ва Украіне завяршаюцца парламенцкія выбары

21 июля 2019

Ва Украіне трошкі нечакана, дакладней, датэрмінова і нават без антрактаў закнчваецца самае цікавае тэлевізійнае шоу гэтага года - выбары. Спачатку два туры прэзідэнцкіх, а зараз вось і парламенцкія. Два дзясяткі партый - гэта каля двух тысяч вельмі розных і вельмі актыўных прэтэндэнтаў на Вярхоўную раду дзявятага склікання. Агітацыя ў краіне скончылася ў пятніцу канцэртам Святаслава Вакарчука пад той самой Радай, а афіцыйна субота - дзень цішыні. Але гэта не перашкодзіла патэнцыяльным народным дэпутатам рэкламаваць сябе. У васьмі абласцях Украіны зафіксаваныя парушэнні. 

А вось пасольства краіны ў Індыі пайшло яшчэ далей - там сапсавалі абсалютна ўсе бюлетэні. А за дзень да гэтага каля Рады затрымалі дэзертыра з гранатай - увогуле, фон выбараў - што трэба. Дарэчы, МУС адправіла на ўчасткі для галасавання амаль дзве сотні супрацоўнікаў. Дзяжурыла на ўсякі выпадак нават авіяцыя. Ці то міністр унутраных спраў Арсен Авакаў нешта ведае, ці то проста  спрабуе пазбегнуць правакацый. 

Сітуацыя, як гэта водзіцца ва Украіне, заблытаная. І дзень выбараў гэта пацвярджае. Што да чаго - раскажа з Кіева наш палітычны аглядальнік Аляксей Волкаў. Увесь тыдзень ён сочыць за кампаніяй на месцы падзей (відэа).