Новыя нарматывы распрацоўваюцца для добраўпарадкавання дваровых тэрыторый

28 июля 2018

Гульнявыя пляцоўкі ў дварах для дзяцей рознага ўзросту і стварэнне бяспечных умоў для адпачынку. Новыя нарматывы распрацоўваюцца для добраўпарадкавання дваровых тэрыторый. Праект зараз рыхтуе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Адрэгулююць таксама такія пытанні, як агароджванне кварталаў, відэаназіранне і кантроль у дварах. Зараз у сталічных дварах актыўна вядуцца рамонтныя работы: абнаўляюць дарожнае пакрыццё, гульнявое абсталяванне, кантэйнерныя пляцоўкі.

Плануецца, што ў наступным годзе капітальны рамонт пачнецца яшчэ ў сарака дварах сталіцы. Між тым актыўна да добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый далучаюцца і самі жыхары. Разбіваюць кветнікі, ставяць новае абсталяванне на дзіцячых пляцоўках.