Грэкі патрабуюць вызваліць іх астравы ад мігрантаў

23 января 2020
Грэкі выйшлі на забастоўкі. Яны патрабуюць вызваліць іх астравы ад мігрантаў. У лагеры на Лесбасе і суседніх часовых цэнтрах зараз размяшчаюцца больш за 20 000 чалавек пры максімальнай ёмістасці да 3 000 бежанцаў у кожным. З аналагічнымі праблемамі сутыкнуліся і жыхары вострава Хіяс. Мясцовыя жыхары ўпэўненыя: колькасць мігрантаў дасягнула сваёй мяжы,  - і патрабуюць ад урада ўвядзення больш жорсткіх бар'ераў на іх шляху. Улады абяцаюць паскорыць апрацоўку заяў і перапраўку бежанцаў на мацерыковую частку Грэцыі.