Незвычайнае камунальнае прадпрыемства - у Віцебскім раёне

27 августа 2016

Работнікі дапамагаюць вяскоўцам у штодзённых клопатах: паправіць агароджу, скасіць траву, адрамантаваць печку або сабраць ураджай. Паслугі запатрабаваны, а цэны прымальныя. Адзін дзень з супрацоўнікамі новага прадпрыемства правяла наш карэспандэнт Вольга Шмаргун.

На тэрыторыі Варонаўскага сельсавета - 13 населеных пунктаў. І дзве трэці жыхароў трымаюць гаспадарку. Нарыхтаваць сена, прывезці дроў - без тэхнікі і памочнікаў часам не абысціся. Дапамагчы ўзяліся работнікі новага прадпрыемства. Яны прапануюць ўвесь комплекс запатрабаваных на вёсцы паслуг.

Надзея Фёдараўна набыла дом у вёсцы тры гады таму. Самастойна весці гспадарку цяжкавата. Таму і звярнулася па дапамогу ў новае прадпрыемства «Вароны-сэрвіс». Скасіць траву, паправіць агароджу і адрамантаваць печ. Абяцалі ўсё давесці да ладу.

Такія прадпрыемствы ўжо працуюць у двух раёнах вобласці - Лепельскім і Сенненскім. На іх вопыт і арыентаваліся ў Варонах. У прэйскуранце сэрвіснай кампаніі - каля 35 відаў паслуг. Асабліва запатрабавана спецыяльная тэхніка: трактар, плуг, прэспадборшчык.

Пакуль у штаце прадпрыемства 4 чалавекі. Але пра іх гавораць: майстры на ўсе рукі. Справяцца з любой працай.

Графік работы новага прадпрыемтсва распІсаны на некалькі тыдняў наперад. Акрамя аказання паслуг вяскоўцам, добраўпарадкоўваюць тэрыторыю сельсавета: абкошваюць дарогі, вывозяць смецце, знішчаюць баршчэўнік. Дарэчы, з'явілася прадпрыемства менавіта дзякуючы ініцыятыве сельсавета.

Не заняты пакуль рынак паслуг прадпрыемства імкнецца ахапіць максімальна. Дапамагае і дачнікам. Кліенты паслугамі задаволены.