Магілёў сёння прымае пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы

14 мая 2016

Развіццё гандлёва-эканамічных адносін і перспектывы міжрэгіянальнай кааперацыі. Магілёў сёння прымае пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Спярша пра паляпшэнне інвестклімату і зняцце бар'ераў у прасоўванні тавараў казалі падчас сустрэчы сам-насам кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі. Пасля чаго прэм'еры далучыліся да нарады з удзелам міністраў і кіраўнікоў шэрагу галін. Ад прамыслоўцаў чакаюць актыўнага абмену тэхналогіямі, стварэння сумеснай вытворчасці. На пасяджэнні прапанавалі і праект новай праграмы пад назвай "Аўтаэлектроніка". Расія прапаноўвае Беларусі стаць партнёрам у вытворчасці сістэм бяспекі для аўтатранспартных сродкаў. У распрацоўцы і сумеснае стварэнне новых спінальных сістэм для лячэння дзяцей з пашкоджаннем пазваночніка. На думку прэм'ераў дзвюх краін, усё гэта паспрыяе развіццю дзвюх краін і ўмацуе эканоміку.

Дзмітрый Мядзведзеў і Андрэй Кабякоў наведалі сёння і мемарыял "Буйніцкае поле". Менавіта тут у 41-м чырвонаармейцы 23 дні стрымлівалі ворага, які ішоў на Маскву. Такі подзвіг цэлага горада быў здзейснены ўпершыню з пачатку Вялікай Айчыннай. Кіраўнікі ўрадаў ушанавалі хвілінай маўчання загінуўшых і ўсклалі кветкі. Дзмітрый Мядзведзеў пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.