Калыску арабскай рэвалюцыі зноў ліхаманіць

24 октября 2013

У сталіцы Туніса прайшлі новыя масавыя антыўрадавыя пратэсты. Тысячы чалавек патрабавалі адстаўкі кабінета міністраў. Не абышлося і без сутыкненняў. Іх ахвярамі сталі сама менш 9 чалавек - 7 паліцэйскіх і 2 маніфестанты. Прэзідэнт у сваім тэлезвароце абвясціў трохдзённую жалобу і паабяцаў адправіць прэм'ера ў адстаўку, калі беспарадкі спыняцца.