Адключэнне ацяплення ў жылых дамах адкладзена да серады 22 красавіка

20 апреля 2015

З-за неспрыяльнага надвор’я ў сталіцы адключэнне ацяплення ў жылых дамах адкладзена да серады 22 красавіка. Пра гэта нашаму тэлеканалу паведаміў начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Янчык. Раней планавалі, што ў жылых дамах, інтэрнатах і гасцініцах спыняць ацяпленне з 18 красавіка, а ў дзіцячых садках, школах, бальніцах, музеях, бібліятэках цяпло адключаць з 23 красавіка. Нагадаем, без ацяплення ўжо працуюць грамадскія, адміністрацыйныя будынкі і прамысловыя прадпрыемствы.