Маштабнае абнаўленне ліфтаў пройдзе ў Мінску да канца года

21 июля 2018

Пра гэта паведамляе арганізацыя "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка". Усяго зараз у сталіцы больш за чатыры тысячы ліфтаў, якія працуюць звыш нарматыўнага тэрміну. На 2018 запланавана абнавіць траціну састарэлых кабін і пад'ёмнікаў. Бяспека пасажыраў залежыць найперш ад спраўнасці ліфтавага абсталявання. Таму да канца года заменяць на новыя 1 200 ліфтаў жылфонду Мінска.

Ліфты новага пакалення больш бяспечныя і энергаэфектыўныя. Гэта значыць, можна не баяцца, што ліфт затрымаецца паміж паверхамі ці дзверы не адчыняцца. Яшчэ новыя мадэлі эканомяць да шасцідзесяці працэнтаў электраэнергіі. А гэта ўжо могуць адчуць мінчане ў сваіх квітанцыях за абслугоўванне дома.